Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Жыхарка Гродна прыйшла на адно з мясцовых прадпрыемстваў уладкоўвацца на працу. Аднак у кадравікоў яе працоўная кніжка выклікала падазрэнні. Яны перадалі дакумент на экспертызу.

Як аказалася, інтуіцыя кадравікоў не падвяла. Жанчына змяніла працоўную кніжку, каб схаваць звальненне з папярэдняй працы па артыкуле за прагулы. Жыхарка Гродна распарола дакумент і замяніла лісты, распавялі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

Жанчына баялася, што звальненне за прагул адвадзіць новага працадаўцу. Таму вырашылася на падробку. Цяпер справу правярае мясцовая міліцыя. Жанчыне пагражае адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0