Фота: Reform.by

Фота: Reform.by

«У сувязі з уключэннем у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыйнай прадукцыі інтэрнэт-сайта, у якасці ідэнтыфікатара якога ўказана даменнае імя reform.by, адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны прынята рашэнне ануляваць у цэнтралізаванай базе даных аб даменных імёнах, зарэгістраваных у нацыянальнай даменнай зоне, у тым ліку аб іх уладальніках, запіс аб рэгістрацыі даменнага імя reform.by», — паведамляе ў лісце № 4-5/2036 ад 15.04.2024 за подпісам намесніка кіраўніка ААЦ Сяргея Жарнасека.

Рашэнне аб ануляванні абавязаны выканаць рэгістратар hoster.by, а тэхнічны адміністратар даменнай зоны ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» павінна дадаць дамен у спецыяльны пералік, які фарміруецца і вядзецца ў складзе базы дадзеных.

Нагадаем, некалькі дзён таму ААЦ змяніў інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў і цяпер «па законе» можа ануляваць рэгістрацыю даменаў, якія ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Рэдакцыя пасля анулявання дамена ўключыць сайт на дамене reform.news. Ён таксама ўжо заблакаваны ў Беларусі, але непадкантрольны ўладам у Мінску.

А таксама прапануе падпісвацца ў сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3