«Напісаў, што з 9-га ў Магілёве. Чаго ён гэтак часта вандруе туды-сюды, невядома. Пасля Баранавічаў зноў пабываў у калоніі пад Івацэвічамі, а цяпер зноў у Магілёве. Але адзначае, што там кормяць лепш», — паведаміла крыніца ў сярэдзіне красавіка.

Сяргей Спарыш на здароўе збольшага не наракае, але ён скардзіўся на тое, што доўгі час праз пераезды з адной калоніі ў іншую не можа вырашыць праблему з хворымі зубамі, яму не даюць медыцынскую дапамогу.

Сяргей Спарыш — намеснік старшыні незарэгістраванай партыі «Народная грамада», якую да арышту ачольваў палітвязень Мікалай Статкевіч. Як і Мікалая Статкевіча, Сяргея Спарыша арыштавалі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, у чэрвені 2020 года.

У 2021 годзе Спарыша судзілі па так званай справе тэлеграм-каналу «Армия с народом» і прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку 191-га (перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў). Сяргей Спарыш быў асуджаны да 6 гадоў зняволення.

Сваёй віны ні па адным з абвінавачанняў Сяргей Спарыш не прызнаў, беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Першую палову тэрміну Сяргей Спарыш адбыў у ПК-22 пад Івацэвічамі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3