Выязны суд над прызыўніком у Івацэвіцкім раёне 18 сакавіка 2024 года. Фота: Пракуратура Брэсцкай вобласці

Выязны суд над прызыўніком у Івацэвіцкім раёне 18 сакавіка 2024 года. Фота: Пракуратура Брэсцкай вобласці

Калі хлопец прыехаў у бальніцу, яго засялілі ў палату. Умовы ў ёй яго абурылі. Як напісана ў судовых матэрыялах: «Дзверы ў палату адсутнічалі, у прыбіральні не мелася асобных боксаў. Былі зачыненыя ўваходныя дзверы аддзялення на ключ». Тады хлопец пайшоў да галоўнага лекара і напісаў заяву аб адмове праходжання абследавання ў гэтай бальніцы.

Пра гэта даведаліся ў вайсковым камісарыяце Івацэвіцкага раёна і запатрабавалі, каб прызыўнік усё ж лёг у псіхіятрычную бальніцу, але ён зноў адмовіўся. А калі восеньскі прызыў завяршыўся, на хлопца завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 435 КК («Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу»).

Суд над ім вырашылі зрабіць «паказальным». Яго правялі 18 сакавіка ў будынку вайсковага камісарыята Івацэвіцкага раёна, на суд прывялі «асоб прызыўнога ўзросту». «У судовым пасяджэнні абвінавачаны паказаў, што прызнае віну цалкам, але фактычна віну не прызнаў», — напісана ў судовай пастанове.

Пры вынясенні прысуду суддзя ўлічваў «асобу абвінавачанага — наяўнасць пастаяннага месца жыхарства, адсутнасць судзімасці, у той жа час наяўнасць фактаў шматразовага прыцягнення абвінавачанага да адміністрацыйнай, а таксама яго прыцягненне раней да крымінальнай адказнасці, пасрэдную характарыстыку па месцы пражывання, адсутнасць пастаяннага месца працы». Пазіцыю хлопца адносна ягонага стану здароўя (ён не лічыў сябе псіхічна хворым) і ўмоў для знаходжання ў бальніцы ніяк не ўлічылі.

У выніку суд Івацэвіцкага раёна прызнаў хлопца вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу па ч.1 арт. 435 КК РБ і прызначыў яму два месяцы арышту.

Чытайце таксама:

На вайсковых зборах медыкаў памёр ваеннаабавязаны

Хрэнін: SMS-позвы будуць прыходзіць у ваенны час

На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3