Кэмеран адказваў на пытанні папулярнага вядучага радыёстанцыі LBC Ніка Ферары. У ліку іншага журналіст пацікавіўся, чаму самалёты Каралеўскіх ВПС не могуць зрабіць для Украіны тое ж, што яны рабілі падчас нападу Ірана на Ізраіль. Раней брытанскія ўлады пацвердзілі, што брытанскія знішчальнікі бралі ўдзел у адбіцці іранскай ракетнай атакі разам з ізраільскімі вайскоўцамі і іх хаўруснікамі з ЗША, Францыі і Іарданіі.

«Думаю, праблема з тым, што вы прапануеце, заключаецца ў тым, што калі мы хочам пазбегнуць эскалацыі з пункту гледжання больш шырокай еўрапейскай вайны, то неабходна пазбягаць прамога кантакту войскаў НАТА з расійскімі войскамі. Гэта пагражае эскалацыяй», — заявіў кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства.

Чытайце таксама:

Чаму Ізраіль адбіў грандыёзны ўдар Ірана? Без дапамогі саюзнікаў усё было б зусім не так радасна

Міністр абароны Брытаніі не выключае перадачы Кіеву лазернай зброі

Ці ўвядзе НАТА ва Украіну свае войскі? Меркаванні заходніх экспертаў

«Існуе рызыка пачатку вайны». Вялікабрытанія настойліва заклікала грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь

Клас
3
Панылы сорам
28
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
45