Так павінен выглядаць гандлёвы цэнтр. Ілюстрацыя: sigmapolus.com

Так павінен выглядаць гандлёвы цэнтр. Ілюстрацыя: sigmapolus.com

На Нямізе ў Мінску будуюць шматфункцыянальны комплекс Sigma, які абяцаюць адкрыць у 2025 годзе, паведамляе кампанія-забудоўшчык «Сігмаполюс».

Комплекс Sigma ўзводзяць на скрыжаванні вуліц Нямігі і Клары Цэткін.

Асаблівасцю гандлёвага комплексу стане зялёная зона на даху будынка, дзе высадзяць натуральны газон і невялікія дрэвы.

У кампаніі-забудоўшчыку абяцаюць, што на дах зможа падняцца любы ахвотны. Там можна будзе пасядзець на траве і паназіраць за заходам сонца з вышыні птушынага палёту.

Будынак будзе зменнай паверхавасці — ад трох да 12 узроўняў. Агульная плошча комплексу — 64 тыс. кв. м. Тры ўзроўні зойме гандлёвы цэнтр на 23,5 тыс.кв. м, дзевяць узроўняў — бізнэс-цэнтр на 23,2 тыс. «квадратаў». У ім будуць таксама медцэнтр і трохузроўневы паркінг на 550 машына-месцаў.

Паведамляецца таксама, што гандлёвы цэнтр абсталююць сучаснымі інжынернымі рашэннямі, якія не толькі экалагічныя, але і бясшкодныя для здароўя.

Чытайце таксама:

Кватэру Цапкалаў купілі за амаль 400 тысяч рублёў

У цэнтры Мінска прадаецца «сталінка» з трохкутнай прыбіральняй і голымі цаглінамі ў інтэр'еры

Гэта самая танная кватэра ў Мінску

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3