Пётр Івашуцін

Пётр Івашуцін

Згодна з рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 22 сакавіка 2024 года №11 элементу вулічна-дарожнай сеткі Брэста, размешчанага ў жылым раёне, абмежаваным вуліцамі Сяброўскай, Барыса Маслава, 4-м фортам і вайсковай часткай №92616, які праходзіць ад вуліцы Барыса Маслава да вуліцы Сяброўскай, прысвоена найменне на беларускай мове — «Пятра Івашуціна», на рускай — «Петра Ивашутина». Вызначаны элемент назвалі вуліцай.

Пётр Івашуцін нарадзіўся ў 1909 годзе ў Брэст-Літоўску, удзельнік Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Падчас і пасля вайны быў кіраўніком розных упраўленняў СМЕРШ, амаль 25 гадоў кіраваў вайсковай выведкай СССР. У якасці міністр дзяржаўнай бяспекі Украінскай ССР браў удзел у знішчэнні фарміраванняў украінскіх нацыяналістаў. У 1959 годзе хадайнічаў перад ЦК КПСС аб узнагароджанні Багдана Сташынскага, які забіў Сцяпана Бандэру ў Мюнхене.

Хадайніцтва ў Брэсцкі гарвыканкам «аб увекавечанні памяці ў назве вуліцы» заслужанага работніка НКУС, ганаровага супрацоўніка дзяржбяспекі Пятра Івашуціна паступіла ад грамадскага абʼяднання «Ветэраны ваеннай разведкі».

Чытайце таксама:

У Магілёўскім інстытуце міліцыі прайшоў конкурс у стылі НКВД

Хто такі Сымон Серафіновіч — карнік з Міра, якога хочуць судзіць пасмяротна

Камуністы далей пашыраюць свае фэйкі пра Курапаты. Пішуць іх проста на камянях ФОТА

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11