Ірына Сурыгіна, вясна 2021 года. Фота з сямейнага архіву

Ірына Сурыгіна, вясна 2021 года. Фота з сямейнага архіву

«Была з малодшым сынам дома, сказала, што трошкі паляжыць, бо кепска сябе адчувала. І вось так — кажуць, не вытрымала сэрца», — распавёў сябар сям’і.

Вядома, што Ірына цярпела на гіпертанічную хваробу.

Развітанне з памерлай адбудзецца 18 красавіка па адрасе: вул.Пушкіна, 110, Бабруйск, а 15-й гадзіне. Потым пахаванне на могілках «Ламы».

У Ірыны засталіся трое дзяцей. Старэйшая дачка ўжо дарослая, ёй каля 20 гадоў — яна цяпер займаецца арганізацыяй пахавання. Пакуль невядома, хто будзе афармляць апеку над малодшымі дзецьмі. Вядома таксама, што ў жанчыны засталася моцна хворая маці, якая амаль не ходзіць.

У 2021 годзе Ірыну Сурыгіну затрымлівалі і судзілі за фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам. Суд тады прызначыў ёй непад’ёмны штраф у памеры амаль 2000 даляраў, а акрамя таго, сям’і далі статус сацыяльна-небяспечнай. Міліцыянты пагражалі дзецям бабруйчанкі, што пасадзяць яе ў турму, а іх забяруць у прытулак.

Пасля тых падзеяў Ірына не з’ехала за мяжу, заставалася ў Бабруйску, бо трэба было клапаціцца пра хворую маці.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
80
Абуральна
11