Міліцыя будзе кантраляваць мінскія пляжы па-новаму. Пра гэта распавёў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Прыгодзіч.

Паводле яго слоў, міліцыя ўжо праводзіць комплексныя праверкі і агляды сталічных пляжаў. Асаблівая ўвага надаецца інфраструктуры і наяўнасці забараняльных знакаў і інфармацыйных стэндаў, паведамляе Мінск-Навіны.

Купацца ў межах Мінска можна толькі ў трох месцах: у вадасховішчах Цнянскае і Дразды, а таксама ў Камсамольскім возеры. За купанне ў астатніх вадаёмах можна атрымаць штраф.

Сачыць за парадкам на пляжы ў гэтым годзе будуць з дапамогай дронаў. Акрамя таго, у месцах адпачынку будуць працаваць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзенні. Патрульным выдадуць скутэры і ровары.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4