мадагаскарскія тараканы Gromphadorhina portentosa

Мадагаскарскі прусак. Фота: Wikimedia Commons

Як піша The Independent, група даследчыкаў з Наньянскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Сінгапуры апрабавала ў пустыннай мясцовасці сваё войска буйных мадагаскарскіх прусакоў (Gromphadorhina portentosa).

Для кіравання імі на спінках насякомых усталявалі малюсенькія камп’ютарныя заплечнікі, абсталяваныя электродамі. З іх дапамогай навукоўцы маглі пасылаць імпульсы, каардынуючы рухі тараканаў. Пры гэтым насякомыя маглі самастойна абгінаць перашкоды.

Як адзначае выданне, кіраваць асобнымі тараканамі навукоўцам удавалася і раней. Але ў гэтым выпадку гаворка ідзе менавіта пра групу з 20 асобін, рух якой удалося каардынаваць.

Для гэтага быў распрацаваны алгарытм навігацыі з выкарыстаннем лідара групы — прусака, які ведаў мэтавую пазіцыю і вёў астатніх за сабой. Так што кіраванне па сутнасці звялося да карэкцыі кірунку руху правадыра. Астатнія арыентаваліся па ўзаемным размяшчэнні адзін на аднаго.

Па словах даследчыкаў, група праявіла некалькі інтрыгоўных асаблівасцяў падчас перасоўвання па тэрыторыі, якая імітавала складаныя ўмовы пустыні з узгоркамі і скаламі.

Так алгарытм узаемадзеяння паміж суседнімі прусакамі дапамагаў кібаргам выбрацца са складанай сітуацыі. Навукоўцам удалося задакументаваць, як прусакі дапамагалі свайму сабрату зноў устаць на ногі, калі той выпадкова перакульваўся на спіну.

Даследнікі спадзяюцца, што такі рой прусакоў-кібаргаў можна будзе выкарыстоўваць у пошукава-выратавальных аперацыях пасля стыхійных бедстваў або пры даследаванні зон павышанай рызыкі.

«Гэта даследаванне робіць уклад у галіну роевай робататэхнікі і дэманструе патэнцыял інтэграцыі біялагічных арганізмаў з робататэхнікай і тэорыяй кіравання для стварэння больш інтэлектуальных аўтаномных сістэм, якія могуць быць выкарыстаны для выканання канкрэтных задач у паўсядзённым жыцці», — адзначаецца ў даследаванні.

Чытайце таксама:

Гэтага майскага жука лепш не чапаць. Чым ён небяспечны і дзе водзіцца ў Беларусі?

«Усе пад кайфам». Пацукі з'елі рэчавыя доказы з марыхуанай у паліцэйскім упраўленні Новага Арлеана

Мужчына ўзарваў кватэру, спрабуючы забіць таракана

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?