Марына Васілеўская. Фота: цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў

Марына Васілеўская. Фота: цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў

Беларускія касманаўты атрымалі права на пенсію за асаблівыя заслугі перад дзяржавай. Такую пастанову прыняў урад краіны. 

Касманаўты былі ўключаны ў пералік грамадзян, якія маюць права на пенсію за асаблівыя заслугі згодна з Палажэннем аб пенсійным забеспячэнні. 

У дакуменце адзначаецца, што на такую пенсію прэтэндуюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і атрымліваюць пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў або па інваліднасці. 

Права на пенсію за асаблівыя заслугі атрымліваюць Героі Беларусі, СССР і сацпрацы, узнагароджаныя трыма і больш ордэнамі, жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і атрымалі за гэта ўзнагароду, лаўрэаты дзяржпрэмій, уладальнікі ганаровых званняў, былыя вышэйшыя чыноўнікі, а таксама алімпійскія і паралімпійскія чэмпіёны. А зараз і асобы са статусам касманаўта.

Рашэнне аб прызначэнні пенсіі і яе памеры прымае спецыяльная дзяржаўная камісія. Пенсія за асаблівыя заслугі выплачваецца ў якасці надбаўкі да асноўнай пенсіі. Надбаўка не можа перавышаць 250 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — цяпер гэта 101,69 рубля. 

Васілеўская пасля палёту ў космас атрымала званне Героя Беларусі.

Чытайце таксама:

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская

Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
10