Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пры рэалізацыі Польшчай планаў размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі Масквой будуць зроблены крокі для гарантавання бяспекі Расіі, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».

Раней польскі прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што ўлады краіны гатовыя пайсці на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі амерыканскай ядзернай зброі.

Пяскоў пракаментаваў гэтую заяву.

«Вайскоўцы, зразумела, будуць аналізаваць у выпадку рэалізацыі. Я думаю, у любым выпадку будуць рабіць усе неабходныя крокі ў адказ, каб гарантаваць нашу бяспеку», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заяўляў, што Варшава хацела б размясціць у сябе ядзерную зброю з ЗША ў адказ на размяшчэнне расейскай у Беларусі.

Чытайце таксама:

Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю

Пачаліся літоўска-польскія вайсковыя вучэнні ў Сувалкскім калідоры

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1