Затрыманы Максім Буракоўскі з Маладзечна. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Затрыманы Максім Буракоўскі з Маладзечна. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Па нашых звестках, затрыманы — Максім Буракоўскі. Хлопец з Маладзечна і яму 27 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, ён вучыўся ў БДПУ, а пасля працаваў па рабочай спецыяльнасці.

Губазікаўцы паказваюць у відэа шэраг ботаў, у якія пісаў Максім. Сярод іншага там былі боты, шырока не вядомыя грамадскасці. Хлопец кажа, што «думаў пра тое, каб паехаць ваяваць ва Украіну, а боты шукаў па спасылках, якія людзі кідалі ў нейкі чат».

Прынамсі частка ботаў, у якія пісаў Максім, былі фэйкавымі.

Хтосьці правяраў тэлефонны нумар Максіма праз бот «Вока бога», якім карыстаюцца губазікаўцы, яшчэ ў лістападзе 2023 года — такім чынам, за Максімам даўно сачылі.

Для затрымання Максіма Буракоўскага сілавікі задзейнічалі дрон і некалькі супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў. Яму пагражае крымінальная справа за «намер ваяваць ва Украіне».

Нагадаем, шэраг беларусаў пісалі ў фэйкавыя боты розных беларускіх ініцыятываў і былі затрыманыя. Мы настойліва раім пераправяраць на старонках медыя назвы ботаў і кантактных акаўнтаў, якія вы бачыце ў інтэрнэце.

Таксама заўжды пераправярайце тых, хто піша вам ад імя беларускіх медыя і ініцыятываў у сацсеткі, тэлеграм ці іншыя месенджары. Зрабіць гэта можна па кантактах, якія ёсць на сайтах або ў афіцыйных суполках.

Не пішыце нічога імпульсіўна і не перадавайце больш вашых звестак, чым трэба для мэтаў камунікацыі. Будзьце пільныя і ў асабістых кантактах.

Чытайце таксама:

Беларус пісаў у «бот Буданава», каб паехаць ваяваць ва Украіну. Гэта версія ГУБАЗіК — і вось, што з ёй не так

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ»

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
15