З ростам папулярнасці месенджара юзэрнэйм заставаўся ў Фёдарава: Дураў вырашыў, што адбіраць яго будзе «неспартыўна».

Ноччу 22 красавіка Фёдараў выставіў юзернэйм на аўкцыён. Раніцай ён выявіў, што імя сышло прыкладна за 80 тысяч долараў у крыптавалюце.

Як пазней паведаміў Дураў, юзернэйм купіў крыптапрадпрымальнік і падарыў яго Дураву. Цяпер у заснавальніка Telegram дадалося яшчэ адно імя карыстальніка ў спісе. 

Сам Дураў напісаў, што пасля паспяховага продажу Фёдарава ён купіў сабе яшчэ юзернэйм @paul — каб «зберагчы людзей ад падарункаў яму». За імя ён заплаціў каля 60 тысяч долараў.

Чытайце таксама:

Дураў абвергнуў сувязь Telegram з расійскімі ўладамі

Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану

Павел Дураў паабяцаў новую функцыю ў тэлеграме спецыяльна для нашага рэгіёна

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0