Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра Віктара Грамыку з Гомеля. Ён можа знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, куды з’ехаў у канцы 2023 года.

У пачатку 2024 года ў гэтым самым горадзе знік жыхар Веткі Анатоль Цішкоў.

Жыхар Клімаўкі Гомельскага раёна Міхаіл Самусенка не выходзіць на сувязь з лютага. Ён працаваў у Маскве.

Гісторыя жыхара Калінкавічаў Сяргея Рабака у гэтым шэрагу стаіць асабняком, бо ён з’ехаў на працу ў Маскву яшчэ ў далёкім 2008 годзе.

Некаторых людзей у Расіі атрымліваецца знайсці. Так, жыхар Гомеля Уладзімір Віннікаў выехаў ва Уфу, адтуль патрапіў у Калужскую вобласць, а там сувязь з ім перарвалася 14 студзеня. Мікалай Будзько знік у лістападзе 2023 года. Цяпер жа стала вядома, што абодва мужчыны жывыя.

Таксама ў сакавіку паведамлялася пра знікненне жыхара Добруша Алега Суганякі, яго таксама ўжо знайшлі. Астатніх усё яшчэ шукаюць.

Чытайце таксама:

У Польшчы знік 34-гадовы беларус

У Данецку знік камуніст з ЗША, які з 2014-га ваяваў на баку Расіі. Яго жонка кажа, што яго «выкралі рускія»

Нямецкі мільярдэр, які без вестак знік у 2018-м, знайшоўся ў Расіі. Здаецца, з каханкай

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0