Жыхар Ліды ўладкаваўся начальнікам аддзела на адно з мясцовых прадпрыемстваў па падробленым дыпломе бакалаўра. Так ён прапрацаваў тры гады, але неўзабаве 35-гадовым мужчынам зацікавіўся АБЭЗ.
Як аказалася, лідчанін на працягу пяці месяцаў браў хабары. Ён заплюшчваў вочы на прагулы свайго падначаленага, за што атрымліваў пэўную суму.
Усяго мужчына паспеў атрымаць у якасці хабараў 1800 рублёў. Цяпер лідчаніну пагражаюць два крымінальныя артыкулы: за падробку дакументаў і хабар.
Чытайце таксама:
У Мінскай вобласці затрымалі кіраўнікоў двух сельгаспрадпрыемстваў
За буйны хабар судзяць дырэктара «Мінскрамбуда» і тылавога начальніка з Дэпартамента аховы МУС
0
2
3
0
0
0