Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Сейм Літвы прадоўжыў да 2 мая 2025 года дзеянне закона аб абмежавальных захадах датычна грамадзян Беларусі і Расіі за ваенную агрэсію супраць Украіны, піша Радыё Свабода.

Дэпутаты зноў абмяркоўвалі неабходнасць абмежавання паездак у Беларусь для беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве, але гэтую ініцыятыву зноў не падтрымалі.

У закон увялі дадатковыя абмежаванні на атрыманне грамадзянамі Беларусі шэнгенскіх віз у замежных консульскіх установах Літвы. Цяпер іх будуць выдаваць толькі ў выпадку, калі пасярэднікам у падачы дакументаў на візу выступае Міністэрства замежных спраў Літвы.

У законе адзначаецца, што Памежная служба будзе ацэньваць рызыку пагрозы для дзяржаваў Шэнгенскага пагаднення з боку грамадзяніна Беларусі, які ўязджае на тэрыторыю Літвы, і прымае рашэнне аб дадатковай праверцы другой лініі. Гэтая норма не будзе датычыцца членаў сямей грамадзян Літвы і краін ЕС, чальцоў экіпажаў і супрацоўнікаў кампаній міжнародных грузапасажырскіх перавозак і маракоў; грамадзян, якія прыбываюць у Літву з гуманітарных прычынаў і з'яўляюцца сямейнікамі такіх асобаў; датычна грамадзян, якія карыстаюцца імунітэтам паводле Венскай канвенцыі або з'яўляюцца дыпламатычнымі або спецыялізаванымі кур’ерамі ці супрацоўнікамі МЗС Беларусі.

У законе прапісана забарона на ўвоз у Літву сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, краінай паходжання якіх з'яўляецца Расія або Беларусь. Спісы сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, забароненых да ўвозу, будзе зацвярджаць урад.

Апроч таго, у законе ўдакладнілі, што дазвол на часовае жыхарства, выдадзены грамадзяніну Расіі і Беларусі, будуць ануляваць, калі яны публічна падтрымалі акцыю, якую прызналі злачыннай агрэсіяй ААН ці міжнародныя суды.

Дазвол на часовае жыхарства, выдадзены грамадзяніну Расіі і Беларусі, будуць ануляваць таксама ў выпадках наўмыснага, публічнага і сістэматычнага распаўсюду лжывай інфармацыі на шкоду інтарэсам грамадства і дзяржавы.

Чытайце таксама:

Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця

Пачалі выдаваць балгарскі турыстычны шэнген. Што трэба, каб яго атрымаць?

Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6