Па звестках паліцыі, усе затрыманыя ўваходзілі ў арганізаваную злачынную групу.

Паводле версіі следства, 36-гадовы мужчына арганізаваў увоз у Польшчу больш за 4 млн цыгарэт без польскіх акцызных марак і 1,9 тоны тытуню. Кантрабандную прадукцыю ён распаўсюджваў праз сваіх змоўшчыкаў. У выніку ён забяспечыў сабе пастаянную крыніцу даходу, а бюджэт недаатрымаў каля 7,3 млн злотых (каля 1,8 млн даляраў).

Паліцыя правяла ператрусы па чатырох адрасах у Сілезіі, у адной з кватэр канфіскавалі 80 тыс. злотых (каля 20 тыс. даляраў). Усім затрыманым выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаваный злачыннай групоўцы і кантрабандзе, яны прызналі віну.

Лідару групы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, а яе шараговым удзельнікам — да васьмі.

Чытайце таксама:

З Беларусі ў Маскву везлі больш за паўтоны вустрыц і лобстараў, схаваных у офіснай мэблі

У Польшчы знайшлі паўмільёна пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэтаў. Іх перавозіў літовец

Як перавозіць у Беларусь лекі, каб не атрымаць за гэта крыміналку

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0