Месца, дзе была шыльда, прысвечаная Касцюшку. Крыніца: фэйсбук-старонка Алеся Кіркевіча

Месца, дзе была шыльда, прысвечаная Касцюшку. Крыніца: фэйсбук-старонка Алеся Кіркевіча

«Патрабуем растлумачыць, куды падзелася памятная дошка Тадэвуша Касцюшкі на Новым замку ў Гродне, а таксама ў найкарацейшыя тэрміны вярнуць яе на месца», — пішуць аўтары петыцыі.

Драўляная шыльда на сцяне Новага замка была ўсталяваная ў 1994 годзе, да 200-годдзя паўстання. Знялі яе ў красавіку 2024 — праз трыццаць гадоў.

У верасні 1794 года ў замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія, у якой браў удзел і Тадэвуш Касцюшка. Гарадзенцы адзначылі, што гэты візіт — важны момант у гісторыі Новага замка, пра які згадвае кожны экскурсавод. Дзякуючы памятнай дошцы пра гэты факт можна было даведацца самастойна.

«Мы лічым, што дэмантаж дошкі негатыўна ўплывае на турыстычны патэнцыял Гродна, абядняе нашую гісторыю, ідзе ў разрэз з прынятымі канцэпцыямі развіцця турызму і гасціннасці Беларусі,» — напісалі аўтары зварота.

Подпісы збіраюць да 8 мая 2024 года. 

Памяць пра Тадэвуша Касцюшку здаўна шануецца і захоўваецца жыхарамі Гродна, адзначылі аўтары петыцыі. Вуліца Касцюшкі існуе ў горадзе каля 100 гадоў, а ў Кафедральным саборы Францыска Ксаверыя размешчаныя дзве памятныя дошкі. Адна шыльда з надпісам на польскай мове была пастаўлена ў 1917 годзе да 100-годдзя з дня смерці дзеяча. Другая — у 2017 годзе, ужо да 200-годдзя з дня яго смерці. Яна зробленая з адмысловага шкла і мае надпісы на беларускай, польскай і англійскай мовах: «1817—2017. Тадэвушу Касцюшку — удзячныя нашчадкі».

Чытайце таксама:

У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі

З Камянецкай вежы прыбралі Пагоню

«Каліноўскі не герой Вялікай Айчыннай вайны». Чыноўнікі тлумачаць, чаму пераназвалі гімназію ў Свіслачы

«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1