Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Так званыя «інфармацыйныя гадзіны» пад наглядам куратараў першакурснікаў ужо прайшлі ў Магілёўскім універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, у Горацкай сельгасакадэміі і ў ячэйках дзяржпрафсаюзаў па ўсёй Магілёўскай вобласці, піша Mayday.team

Лекцыю пад назвай «Фэйкі: як разабрацца ў праўдзівасці інфармацыі» праводзіць загадчыца аддзялення інфармацыйнага маніторынгу і аналітыкі так званага «Магілёўскага абласнога інфацэнтра» (па сутнасці, гэта прапагандысцкія «Магілёўскія ведамасці») Алена Шэпелева. Раней Шэпелева працавала загадчыкам аддзела маркетынгу Гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса, але ў 2021 годзе атрымала гарадскую прэмію «Дасягненне» і пайшла ў прапагандысты.

Цяпер яна расказвае моладзі пра «пералік дакладных дзяржаўных крыніц інфармацыі» і палохае спісам «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, за прагляд якіх можна трапіць у турму. Яна настойліва рэкамендуе студэнтам і рабочай моладзі карыстацца створаным сілавікамі ў сакавіку гэтага года браўзерным пашырэннем «Стоп экстрэмізм», якое павінна папярэджваць карыстальнікаў, што рэсурсы, якія адкрываюцца, унесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Аднак IT-адмыслоўцы высветлілі, што пры ўстаноўцы пашырэння частка карыстачоў Windows выяўляе ў архіве траян Wacatac, гэта значыць, шкоднасную праграму, якая можа загружаць і ўсталёўваць іншыя праграмы альбо запісваць націскі клавіш.

Чытайце таксама:

Сілавікі выпусцілі пашырэнне для браўзэра «Стоп экстрэмізм». Вось чаму яго трэба сцерагчыся

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4