Каля 50 беларускіх сайтаў днямі былі выведзеныя са строю ў выніку хакерскай атакі. Праца па аднаўленьні іх працаздольнасьці працягваецца дагэтуль.

20 жніўня ў выніку атакі на сайт інтэрнэт-агенцыі ActiveMedia быў зламаны цэлы шэраг старонак, што хосьцяцца ў гэтага правайдэра. Найбольш вядомыя са зламаных сайтаў – пашуковік google.by, беларуская інтэрнэт-крама кветак і падарункаў eflora.by, інтэрнэт-крама magaz.by magaz.by, старонка activemedia ды іншыя сайты камэрцыйных прадпрыемстваў ды прыватныя старонкі.

Колькі часу зойме аднаўленьне працы сайтаў, пакуль невядома. Застаецца таямніцай і тое, хто хаваецца за гэтай акцыяй.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0