Павел Лібер

Павел Лібер

Хто пісаў код для платформы галасавання і як яна будзе выглядаць?

Платформа створаная беларускімі праграмістамі, некаторыя яе кампаненты працуюць праз партнёрскія кампаніі. Яна складаецца з вялікай колькасці элементаў і сістэм, але для канчатковага карыстальніка мы арганізавалі ўсё як мабільны дадатак, у якім можна і прайсці праверку асобы, і адразу ж прагаласаваць.

Як будуць верыфікавацца асобы, што галасуюць?

На гэты момант выбарчая камісія ўзгадніла адну схему: паўнавартасная праверка пашпарта і твару чалавека, які галасуе. Гэта дае максімальную надзейнасць і гарантыі, што мы сапраўды правяраем нашу аўдыторыю. Усе іншыя схемы былі меней надзейныя і таму не былі прынятыя.

Што рабіць тым, у каго пашпарт скончыўся ці быў страчаны і магчымасці аднаўлення няма?

Чалавек зусім без пашпарта прагаласаваць не зможа. Магчыма, будуць дапушчаныя пратэрмінаваныя пашпарты — рашэнне тут будзе за выбарчай камісіяй.

Усе даныя будуць захоўвацца дэцэнтралізавана, а дзе канкрэтна? У колькіх чалавек будзе да іх доступ?

Даныя будуць ляжаць у блакчэйне, у гэтым і складаецца сутнасць дэцэнтралізацыі: ні ў каго не будзе да яго доступу, бо няма аднаго рэестра даных. А ад аднаго рэестра мы адмовіліся, каб не было кропкі атакі, узлому, зліву і гэтак далей.

Праўдзівасць даных і падлікаў будзе забяспечвацца тэхнічнай сістэмай, якая будзе выкладзена ў доступ у выглядзе адкрытага кода плюс пройдзе дадатковы аўдыт бяспекі.

Платформа ўжо трапіла на бэта-тэставанне да пэўных людзей, ці выключаны тут зліў, калі нехта «не той» яе пабачыць і зможа нешта зламаць і насаліць тэхнічна яшчэ да выбараў ці падчас?

Да тэставання платформы былі дапушчаныя толькі прадстаўнікі ЦВК, спісаў-кандыдатаў і потым — прадстаўнікі незалежных СМІ.

Платформа ў любым выпадку будзе выкладвацца ў выглядзе адкрытага кода і праходзіць аўдыт бяспекі. Таму нешта ўзламаць будзе досыць складана.

Сам код будзе апублікаваны за некалькі дзён да выбараў, цяпер ён маецца ў нас і ў кампаніі, якая, акурат, праводзіць аўдыт бяспекі.

Як быць людзям у Беларусі? Якія гарантыі па бяспецы ёсць для іх?

Паколькі іх даных не будзе ў якім-небудзь цэнтральным рэестры, які можна было б узламаць ці скрасці, з пункту гледжання захоўвання звестак яны — у бяспецы.

Але важна будзе кіравацца нашымі інструкцыямі і па іх выдаліць дадатак для галасавання, каб у гісторыі тэлефона не засталося інфармацыі пра тое, што вы яго спампоўвалі.

Што наконт правакатараў ад КДБ ці прапаганды, якія могуць падрабіць дакументы і спрабаваць дыскрэдытаваць КР?

Для галасавання недастаткова дакумента, патрэбны будзе яшчэ жывы чалавек.

Як платформа будзе абароненая ад хакерскіх атак і нагрузак?

Мы не можам расказваць дэталяў, каб не дапамагаць гэтым самым хакерскім атакам. У агульных рысах, мы выкарыстаем досыць надзейнае воблачнае рашэнне, надзейных партнёраў, якія маюць усе сертыфікаты бяспекі, а таксама праходзім, як я казаў, незалежны аўдыт па кібербяспецы.

Калі голас выпадкова прысвоіцца не таму кандыдату, ці будзе магчымасць змяніць выбар і перагаласаваць?

Магчымасці перагаласаваць не будзе. Але чалавек на платформе найперш абірае опцыю, потым пацвярджае выбар — карацей, выпадкова прагаласаваць памылкова тут складана. Але калі гэта здарыцца, то тут, як у рэальным жыцці — кінуты бюлетэнь не дастанеш назад.

Чытайце таксама:

Чаму Латушка аб'яднаўся з Курэйчыкам, а Пракоп'еў з Ягоравым? Закуліссе Каардынацыйнай рады

У выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады будзе свой Лазавік

Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе

Клас
38
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5