Раніцай 10 мая ў хостэле на завулку Брацкім у Сімферопалі ў анексаваным Крыме знайшлі трупы траіх вайскоўцаў в/ч 11742: 21-гадовага ўраджэнца Валагодскай вобласці Сяргея Паўтава, ураджэнца Ніжагародскай вобласці Д. Цярэнцьева і 37-гадовага Р. Наджафава, піша Astra.

Прыкмет гвалтоўнай смерці на целах вайскоўцаў не выяўлена, на руках у іх былі сляды ад ін'екцый, а побач ляжалі шпрыц і скруткі з невядомымі рэчывамі.

Дакладныя прычыны смерці пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

Расійская армія пачала штурм Ваўчанска — горада на мяжы ў Харкаўскай вобласці

Расія спрабуе наступаць на Харкаў. Гаворыцца аб інтэнсіўных баях

Стала вядома, чаму ў «ДНР» этнічны ўкраінец расстраляў шасцярых саслужыўцаў і ўцёк

Клас
32
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4