Вяла таксама шоу «Героі. Перазагрузка» на «Беларусь 1», дзе ў пары з ёй была ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Дар'я. 

Ганна Любянкова. Фота: архіў вядучай 

Ганна Любянкова. Фота: архіў вядучай 

Як піша партал Tochka.by, цяпер Любянкова пераехала з мужам у Ізраіль. Ганна патлумачыла журналістам, што рашэнне перабрацца ў Ізраіль паўстала не спантанна.

«У Ягора яўрэйскія карані, тут жыве яго сястра, мы неаднаразова абмяркоўвалі з ёй і іншымі сваякамі тэму рэпатрыяцыі. Двойчы прыляталі сюды, каб паглядзець, пагутарыць, ацаніць рызыкі і нашы магчымасці. Сабралі неабходныя дакументы», — патлумачыла журналістка.

У яе мужа, прафесійнага спартсмена і трэнера па плаванні Ягора Дадолева, ёсць перспектыва працаўладкавання.

«Ацаніўшы спартыўныя дасягненні, узровень кваліфікацыі, дырэктар клуба адразу ж прапанавала Ягору працу. Уласна, гэта і стала адным з вызначальных фактараў нашага пераезду. А я пацягнулася за мужам», — падзялілася Ганна.

Ганна Любянкова. Фота: архіў вядучай 

Ганна Любянкова. Фота: архіў вядучай 

Першапачаткова муж планаваў паляцець у Ізраіль яшчэ ў снежні 2023 года, але Ганна настаяла на тым, каб пачакаць.

«Як я магла кінуць любімы біятлон у разгар сезону? У мяне аўтарская праграма «Агнявы рубеж», абавязацельствы перад тэлеканалам, федэрацыяй, заўзятарамі. Нельга пакідаць справы незавершанымі».

Цяпер муж Любянковай чакае, каб атрымаць ліцэнзію, якая дае права займацца трэнерскай працай, а яна сама адправіла рэзюмэ на рускамоўную радыёстанцыю і на адзін з мясцовых тэлеканалаў.

Чытайце таксама:

У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі на БТ адбылася прэм’ера шоу, дзе адзін з удзельнікаў — Шакута

Чым займаецца экс-вядучая АНТ Вольга Сулімава, якая пераехала з сям'ёй у Лондан?

Бутэлька прасэка ў рэстаране — 210 даляраў. Вядучая БТ распавяла пра кошт адпачынку ў Катары

Клас
7
Панылы сорам
16
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
25