Фота: парафія арханёла Міхала

Фота: парафія арханёла Міхала

«Згарэла старадаўняя капліца на старых могілках у Смаргоні. Згарэў абраз Езуса і дах капліцы. Побач з капліцай нехта выпальваў пень старога дрэва — магчыма гэта стала прычынай пажару…», — удакладнілі ў парафіі.

Збудаванне не значыцца ў спісе культурных каштоўнасцяў, аднак інцыдэнт вельмі засмуціў мясцовых вернікаў. Некаторыя з іх падазраюць, што капліца магла быць спалена не выпадкова, а спецыяльна, піша katolik.life.

Ці будзе праводзіцца праверка па факце інцыдэнту, пакуль не паведамляецца. Афіцыйных паведамленняў пра згарэлую капліцу пакуль няма.

У снежні 2023 года ў касцёле святога Арханёла Міхала ў Смаргоні быў здзейснены акт вандалізму. Мясцовы жыхар наносіў удары цяжкім прадметам па машынах, разбіў фігуру Маці Божай Беззаганнага Зачацця, вырваў металічны крыж з рук Міхала Арханёла.

Чытайце таксама:

Каб пабудаваць шыкоўны касцёл у Лынтупах, правялі цэлую спецаперацыю

Беларускія каталікі будуць маліцца на глыбіні 135 метраў пад зямлёй

На старых могілках у Гродне паваліўся 222-гадовы помнік. І не факт, што будуць падымаць

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
8