Спіс падазраваных па справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся на 104 прозвішчы, піша БелТА.

СК сцвярджае, што беларусы, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму ў выніку масавых рэпрэсій, на эміграцыі «пачалі фармаваць інструменты для аказання знешняга ціску на Беларусь» і сваёй дзейнасцю «спрыяюць ізаляцыі афіцыйнага Мінска на міжнароднай арэне, заклікаюць да прапрацоўкі больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Беларусі і яе грамадзян, кампраметацыя кіраўніцтва краіны».

Так, 25 сакавіка 2024 года яны адзначалі на выгнанні ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР (Дзень Волі).

«Гэтыя сходы суправаджаліся выкарыстаннем нацыяналістычнай сімволікі, абразлівымі лозунгамі, якія распальваюць сацыяльную варожасць сярод беларусаў, заклікамі да эканамічнага і палітычнага ціску на нашу краіну», — адзначылі ў СК.

Следчы камітэт сцвярджае, што атрымаў звесткі пра больш за сотню асоб, якія бралі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільні, Уроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г.д., і спіс пастаянна папаўняецца.

«Гэтыя асобы прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе. Галоўным следчым упраўленнем іх дзеянням дадзена прававая ацэнка ў рамках арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і арт.369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Беларусі».

«У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці, якія належаць ім, на тэрыторыі Беларусі. Праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы. Следчым камітэтам будуць прыняты вычарпальныя меры па забеспячэнні прынцыпу няўхільнасці пакарання і кампенсацыі шкоды, у тым ліку ў рамках спецыяльнай вытворчасці», — палохаюць у СК.

Чытайце таксама:

За перапост з «экстрэмісцкага» рэсурсу завялі крыміналку. Здаецца, такое ўпершыню

Завочна будуць судзіць 24-гадовую ўраджэнку Жлобіна

Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

Клас
4
Панылы сорам
28
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
80