Дар'я Рачко. Скрыншот з відэа «Беларусь-1»

Дар'я Рачко. Скрыншот з відэа «Беларусь-1»

Дар'і 21 год. Родам яна з Брэста, са звычайнай сям'і. Бацька дзяўчыны, відаць па ўсім, быў няпростым чалавекам — меў судзімасці і заўчасна памёр.

Дзяўчына скончыла 5-ю гімназію ў Брэсце, а пасля сканчэння школы ў 2020-м паступіла на факультэт журналістыкі БДУ. У 2021-м яна нават была на Усебеларускім народным сходзе — праўда, падобна, не як дэлегатка, а як журналістка.

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

Летам 2021-га яна стала з'яўляцца ў кадры «Беларусь-1». Увесь гэты час Рачко была рэпарцёрам у розных навінах.

Але нядаўна ёй даверылі весці аўтарскую рубрыку «Рэмарка».

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

Лексікон яна выкарыстоўвае адпаведны тону ўсіх астатніх прапагандыстаў: Рачко называла каліноўцаў «гарматным мясам» і «наркаманамі ды алкаголікамі».

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

У сацсетках Дар'я распавядае пра сваё жыццё і «складаную працу». Офіс БТ яна называе «домам». Дзяўчына неўзабаве скончыць універсітэт, улетку бягучага года.

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

Дар'я Рачко. Фота з яе інстаграма

Чытайце таксама:

«Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

Прапагандыстка Худалей, якая працавала на жаночых маршах, звольнілася з СТБ і шукае працу ў IT

Хто такі Андрэй Аляксандраў — прапагандыст АНТ, які стажыраваўся ў «Жоўтых злівах» і ездзіць на затрыманні

Клас
4
Панылы сорам
24
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
48