Прадстаўнік Саюза айчыны — Хрысціянскіх дэмакратаў Літвы, дэпутат Аўдронюс Ажубаліс будзе прызначаны прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ на пасаду міністра замежных спраў.
У пятніцу, пасля сустрэчы прэзідэнта з кандыдатам на пасаду кіраўніка МЗС, прэс‑сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс паведаміў, што Грыбаўскайтэ падпіша дэкрэт аб прызначэнні Ажубаліса на пасаду міністра замежных спраў. На пасаду ён уступіць пасля прысягі ў парламенце.
Тыдзень таму Грыбаўскайтэ адправіла ў адстаўку міністра Вігаудаса Ушацкаса. Адной з прычын была адсутнасць палітычнага дыялогу з Беларуссю.
0
0
0
0
0
0