У 2000 годзе двое мясцовых жыхароў і жыхар Гомельскай вобласці, раней ужо судзімыя за крадзяжы, махлярства і гвалт, вырашылі падзарабіць вымагальніцтвам. Іх ахвярай стаў новапалачанін, які завінаваціўся за рамонт машыны. На яго зламыснікі выйшлі праз сваіх знаёмых. З мужчыны яны планавалі "выбіць" не толькі пазычанае, але і $ 600 за сваю ўвагу. З гэтай мэтай маладыя людзі пачалі запалохваць новапалачаніна: неаднаразова прыходзілі з пагрозамі да яго дадому, чакалі на вуліцы. Аднак грошай у ахвяры не было. Калі вымагальнікі зразумелі гэта, то выкралі мужчыну, адвезлі ў лес і збілі да смерці.

Раскрыць забойства ўдалося толькі ў 2009 годзе, калі сталі вядомыя новыя абставіны справы. Вымагальнікі асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 8,6 гадоў з канфіскацыі маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?