У сувязі са скандалам вакол канцэрту гурту ў Мінску, нямецкія СМІ прыгадалі Беларусі ўсё — апошняга дыктатара Еўропы, закон пра Інтэрнэт і забарону распіцця піва на вуліцах.

«Rammstein — вораг дзяржавы №1. Беларусь трывожыцца», «Rammstein абвешчаныя ворагам дзяржавы ў Беларусі», «Занадта жорсткія для Беларусі». Такімі загалоўкамі адгукнуліся на скандал вакол канцэрту Rammstein у Беларусі нямецкія і швейцарскія СМІ. Словы старшыні Грамадскай рады па маральнасці Мікалая Чаргінца пра тое, што нямецкі гурт можа разбурыць беларускую дзяржаўнасць працытавалі Die Zeit, Stern, Sueddeutsche Zeitung, Bild ды іншыя. Змест артыкулаў у нямецкай прэсе прыблізна аднолькавы: кароткі пераказ заявы Чаргінца ад 22 лютага, а таксама кароткая інфармацыя пра сённяшнюю Беларусь. «Беларуссю кіруе Аляксандар Лукашэнка, якога называюць «апошнім дыктатарам Еўропы». (…) Беларускія ўлады ў апошні час узмацнілі кантроль над Інтэрнэтам. (…) Таксама ў 2009 годзе была заснаваная Камісія па маралі (Грамадская рада — nn.by) для крытыкі, падаўлення свабоды самавыяўлення. Назіральнікі падазраюць, што ўлады актывізавалі свае дзеянні супраць іншадумцаў, таму што Лукашэнка ў чарговы раз будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах», — піша Die Zeit. А n-tv.de да гэтай інфармацыі дадае, што ў Беларусі нядаўна быў прыняты закон пра забарону ўжывання піва на вуліцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?