Памятная шыльда ў гонар Францішка Багушэвіча будзе адчыненая сёлета ў Вільні ў старым горадзе. Пра гэта паведаміў Юрась Юркевіч, старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю.

«Гэтым разам гэта наш супольны чын з беларускай дзяржавай, — адзначыў Юркевіч. — Спадзяемся, што гэта будзе не апошняя наша сумесная праца з дзяржавай па адраджэнні беларускіх мясцінаў не толькі ў Вільні, але і ва ўсіх краінах Балтыі».

У Вільні Францішак Багушэвіч, бацька сучаснай беларускай нацыі і адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры, доўгія гады працаваў адвакатам і жыў на вуліцы Коннай, а віленскі перыяд быў самым плённым у творчасці літаратара.

У літоўскай сталіцы ўжо вісіць 10 мемарыяльных табліцаў прысвечаных дзеячам Беларусі, чый лёс быў звязаны з Вільняй. Сярод іх шыльды Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу і Рыгору Шырме. Зазвычай беларускія шыльды ў Вільні робяцца на дзвюх мовах: па-літоўску і па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?