Уплывовы зяць прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева заклікае да ўвядзеньня ў краіне манархіі

Назарбаеў, які абвінавачваецца канкурэнтамі ў нэпатызме, кіруе Казахстанам з 1989 г. Перад уступленьнем у 1991 г. на пасаду прэзыдэнта ў часы СССР ён быў лідэрам мясцовай камуністычнай партыі.

"Лягічна, што манарх у стане гарантаваць сапраўдную стабільнасьць краіны на працягу доўгага часу; прэзыдэнты такой раскошы ня маюць" – напісаў у штотыднёвіку «Караван» Рахат Аліеў, муж старэйшай дачкі Назарбаева.

"Гэта ўмова, без выкананьня якой немагчыма разьвіваць сапраўдную дэмакратыю, а не дэмакратыю напаказ» – заявіў Аліеў, які выконвае функцыі намесьніка міністра замежных спраў. Ён дадаў, што выказваецца за брытанскую мадэль манархіі.

Назарбаеў, у якога тры дачкі, у сьнежні выйграў прэзыдэнцкія выбары і распачаў такім чынам чарговы сямігадовы тэрмін. Замежныя назіральнікі прызналі выбары зманіпуляванымі. Згодна з канстытуцыяй, па сканчэньні цяперашняга тэрміну Назарбаеў павінен сысьці. Невядома, хто б мог стаць наступным.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0