Менскі гарадзкі суд у пятніцу адхіліў скаргу Цімоха Дранчука і Мікалая Астрэйкі адносна выраку суду Цэнтральнага раёну Менску. Разгляд скаргі, таксама як і працэс, праходзіў за зачыненымі дзьвярыма. Паседжаньне доўжылася звыш гадзіны. Судзьдзя адхіліў хадайніцтва Цімоха Дранчука адносна ягонай прысутнасьці на разглядзе скаргі.

Бацька Цімоха валер Дранчук кажа, што маральна быў падрыхтаваны да такога рашэньня суда. «Я не зьбіраюся сядзець склаўшы рукі пакуль мой сын адбывае пакараньне ў турме, – кажа Дранчук. – Буду змагацца за ягонае вызваленьне ўсімі магчымымі шляхамі. Цяпер Цімох знаходзіцца ў надзвычай кепскіх умовах на Валадарцы, у ягонай камэры 22 чалавекі. У сына хворыя вочы, цяпер ён амаль цалкам ня можа чтаць і пісаць лісты. Яго практычна не выводзяць на сьвежае паветра, у камэры кепская ізаляцыя. Мой сын знаходзіцца ва ўмовах закладніка «Аль-Кайды».

На наступным тыдні найхутчэй Цімоха Дранчука і Міколу Астрэйку перавядуць у калёніі, пакуль нямаведама ў якія. Дранчук мусіць выйсьці на волю налета ў лютым, Астрэйка таксама ў лютым, толькі праз год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?