У Баранавічах адбыўся суд над двума хлопцамі, якіх абвінавацілі ў выкраданні псіхатропнага рэчыва тарэн.

Прэпарат з'яўляецца моцным абязбольваючым і ў свой час назапашваўся на выпадак атамнай ці хімічнай атакі.

На адным прадпрыемстве харчовай прамысловасці горада капсулы з тарэнам захоўваліся ў ваенных індывідуальных аптэчках у кабінеце грамадзянскай абароны.

Хлопцы зазірнулі ў тыя аптэчкі і прыхапілі прэпарат. За гэта суд Баранавіцкага раёна і горада прысудзіў кожнаму з іх па 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?