Самае распаўсюджанае прозвішча ў сталіцы — Іваноў.
У картатэцы адрасна-даведачнага бюро ГУУС Мінгарвыканкама каля 7 тысяч яе ўладальнікаў. Услед за Івановымі ідуць Казловы (4700 чалавек), Кавалёвы (4300), Казлоўскія (3900). А замыкаюць пяцёрку лідэраў ўладальнікі прозвішча Новік (3300 чалавек).

Скарбніцу картатэкі адрасна-даведачнага бюро ўпрыгожваюць носьбіты такіх знакамітых прозвішчаў, як Каліноўскі (каля 270 чалавек), Міцкевіч (450), Ваньковіч (35), Багдановіч (20), Гогаль (50), Жыгімонт (150), Радзівіл (больш за 30). Сярод незвычайных прозвішчаў — Добрыдзень (1 чалавек), Спасіба (4), Мальчык (70), Дзевачка (30), Родзіна (80), Сонца (55).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?