Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 25 кастрычніка прышчэплена 1 млн. 195 тыс. 353 чалавекі. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прышчэпкі атрымалі 528 тыс. 30 чалавек, мясцовых бюджэтаў — 494 тыс. 946, прадпрыемстваў і арганізацый — 159 тыс. 583, асабістых сродкаў — 12 тыс. 794 чалавекі.
«Многія баяцца прышчапляць дзіця ці прышчапляцца самім, асцерагаючыся ўскладненняў пасля вакцынацыі», — гаворыцца ў паведамленні
Пасля вакцынацыі магчымыя кароткачасовае павышэнне тэмпературы, дрыжыкі, недамаганне. Аднак такі варыянт сустракаецца менш як у 1% выпадкаў, падкрэсліваецца ў
Пры гэтым медыкі нагадваюць, што перад правядзеннем прышчэпкі неабходны агляд урача.
У гэты час, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) у краіне знаходзіцца на нізкім узроўні. Ва ўсіх кантрольных гарадах захворванне на ВРІ не перавышае эпідэмічнага ўзроўню. Сярод захварэлых 64% — дзеці.
Паводле вынікаў маніторынгу, у 96,8% даследаваных проб захварэлых прычынай хваробы з’яўляліся негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (адэнавірусы — 37,3%,
Нагадаем, у верасні медыкі прагназавалі эпідэмію грыпу ў Беларусі на пачатак студзеня — люты 2011 года. Яны таксама заяўлялі, што захворванне на грып, А (H1N1) чакаецца ніжэйшым, чым лета