Кіраўніцтва Генеральнай пракуратуры Беларусі напрэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску прадэманстравала фільм, зняты ў СІЗА КДБ, аб гатоўнасціэкс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча супрацоўнічаць з КДБ.
Фільм быў зняты схаванай камерай. На пытанне журналістаў, ці быў Міхалевіч апавешчаны аб вядзенні здымкі, супрацоўнікі пракуратуры не адказалі. Таксама няма інфармацыі, у рамках якіх юрыдычных ці этычных нормаў кандыдата ў прэзідэнты вербавалі (!) у турме (!). Ці чаму яго схілялі пакаяцца перад альтэрнатыўным кандыдатам.
У прадэманстраваных кадрах А. Міхалевіч гаварыў следчаму, што лаяльны да ўлады, запэўніваў, што для КДБ ён моцны саюзнік. «Упэўнены, што ў чымcьці магу быць патэнцыйна карысны. Я гатовы дапамагаць. Я чалавек, які пакуль што нікога не кідаў і не падманваў. Можаце разлічваць», — казаў А. Міхалевіч.
Сам Міхалевіч распавядаў пра факт гэтага відэазапісу і тлумачыў, што ён прыняў прапанову стаць сексотам, каб атрымаць магчымасць вырвацца з турмы і расказаць пра ўмовы ўтрымання, роўныя катаванням.
На відэазапісе, як распавядае лукашэнкаўскае агенцтва
Лукашэнкаўскае агенцтва адзначае той факт, што «пасля сыходу следчага з кабінета, калі здымка яшчэ працягвалася, А. Міхалевіч выглядаў вельмі задаволеным сабой і нават штосьці маляваў пальцам на сцяне».
Намеснік генпракурора Андрэй Швед абверг заявы Міхалевіча пра катаванні ў турме.Ён заявіў, што пракуратура праводзіла праверку і такіх фактаў не выявіла.
«Але Міхалевічу прапаноўвалася прысесці толькі некалькі разоў, каб праверыць, ці не схаваў ён штосьці ў задні праход, — адзначыў Швед.— Так часам робяць зняволеныя, хаваючы, у тым ліку,
Тэмпература ў камеры, цвердзіць Швед, была не 10 градусаў, а 18.
Камеру не фарбавалі. «Высветлена, што ва ўсіх камерах на падлозе была праведзена чырвоная лінія шырынёй 8 см».
Святло ў камерах гарыць уначы, але на мінімальным узроўні.
Карацей, пракуратура выявіла, што ўмовы ў СІЗА КДБ амаль курортныя.
Хочацца адзначыць, што дзяржаўныя злачынцы, якія наважыліся аспрэчыць мудрае кіраванне Аляксандра Лукашэнкі, такога не заслугоўваюць.
Яго туды ўнеслі як адну з асобаў, падазраваных у датычнасці да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.Швед патлумачыў подлы паклёп з боку Міхалевіча жаданнем апошняга выехаць на пражыванне за мяжу. Варта адзначыць, што сам Швед уваходзіць у спіс асобаў, неўязных у краіны Еўрасаюза.
На сайце іншага лукашэнкаўскага агенцтва, БелТА, матэрыял з відэа Міхалевіча стаіць пад загалоўкам: «Міхалевіч заяўляў у СІЗА пра гатоўнасць дапамагаць КДБ». Гэтае выданне таксама не задаецца пытаннем наконт законнасці і этычнасці вярбоўкі