Анархісты зладзілі ў Мінску 25 красавіка дзве акцыі супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Фотаздымак дасланы чытачом НН

Фотаздымак дасланы чытачом НН

Першая акцыя прайшла каля ўніверсама «Рыга». Удзельнікі распавядалі мінакам пра шкоднасць атамнай энергетыкі і трымалі расцяжкі з лозунгамі «супраць атамнаага рэактара».

Другая акцыя адбылася побач са станцыяй метро «Пушкінская». Да пікетоўцаў пад’ехаў мікрааўтобус, з якога выскачылі людзі ў цывільным, пачалі іх жорстка хапаць і запіхваць у мікрааўтобус.

Як паведамляе ТВ Белсат, сярод затрыманых грамадзяне Нямеччыны: Андрэас Шэльхас, Яніна Ролік, Х’юдэ Хансэн, Ян Хенрык Кроп, Катрын Хайнрыг, а таксама грамадзяне Беларусі — Юліяна Грынец і яшчэ шэсць чалавек, імёны якіх пакуль не ўдалося высвятліць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?