Вёска Бесядзь Веткаўскага раёна месціцца на маляўнічым беразе аднайменнай ракі.

Па выглядзе — такая ж вёска, як і ўсе астатнія на забруджаных тэрыторыях: разрабаваныя пахіленыя хаты, сядзібы, што пазарасталі кустамі і дрэвамі, асфальтавая дарога, помнік загінулым у Другой сусветнай вайне з вянком, ускладзеным на леташняе 9 Мая.

Афіцыйна ў вёсцы ніхто не жыве — узровень радыяцыйнага забруджання гэтага не дазваляе. Але на навакольных сенажацях пасвіцца статак кароў
 — сама меней дваццаць галоў. І гэта пры тым, што дазіметр «адзвінеў» на пашы 164 (!) мікрарэнтгены за гадзіну.

Гаспадыня статку — Ніна ва ўзросце за 50. Спраўляцца с жывёлай дапамагаюць ёй сыны, якія жывуць у Ветцы. Калі гадуе, значыць, ёсць попыт. Паводле непацверджанай інфармацыі, жывёлу здаюць на ферму, дзе цяляты ўтрымліваюцца некалькі тыдняў на чыстым рацыёне, пасля чаго іх мяса нібыта становіцца прыдатным да перапрацоўкі.

Тым часам «фаніць» у Бесядзі ўсё — луг, сена, дровы.

Але летам, кажуць, тут з’яўляюцца нават адпачывальнікі, грыбнікі і аматары рыбалкі.
Вельмі ўжо прыгожыя мясціны, а радыяцыя — яна ж не пахне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?