Першыя зязюлі вярнуліся ў Беларусь пасля зімоўкі,
паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Руслан Шайкін.

«Зязюля лічыцца адным з вестуноў вясны, — адзначыў арнітолаг. — Па характэрнаму кукаванню гэту птушку лёгка адрозніць ад іншых, у той жа час убачыць зязюлю дастаткова складана. Гэта скрытная і асцярожная птушка».

Знешне зязюля нагадвае дробнага ястраба. Гэта адзіны від, які не будуе гнёзды і не выводзіць птушанят. Свае яйцы зязюля падкладвае ў гнёзды іншых птушак.

АПБ просіць усіх аматараў прыроды

паведамляць аб месцах і часе назірання зязюль.
Гэта дапаможа больш дэталёва вывучыць размеркаванне мясцін, якія яны насяляюць. Кожны, хто паведаміць аб сустрэчы з гэтымі птушкамі, не толькі дапаможа вучоным у даследаваннях, але і падтрымае агульнаеўрапейскую акцыю «Жывая вясна». У якасці індыкатараў наступлення вясны выбраны пяць відаў птушак: белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны стрыж і залацісты шчур.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — гэта буйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі, якая працуе ў галіне аховы біяразнастайнасці і экалагічнай адукацыі. Арганізацыя налічвае больш як 2,7 тыс. членаў, звыш 120 школьных клубаў «Крылаты дазор» і 14 аддзяленняў у розных кутках Беларусі.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?