Пра гэта падчас відэабрыфінгу 16 мая заявіў пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

«У Венесуэле вельмі развіта будаўніцтва, і нам неабходна як мага больш творчых ідэй, каб даць венесуэльцам годнае сацыяльнае жыллё», — зазначыў дыпламат.

Ён паведаміў, што сёлета па ініцыятыве беларускага боку ў Венесуэлу было размеркавана некалькі маладых спецыялістаў у будаўнічай сферы.

Дыпламат нагадаў аб намеры Беларусі пабудаваць у Венесуэле каля 20 тыс. кватэр. «Мне здаецца, што гэта цудоўная ідэя — накіраваць у нашу краіну маладых архітэктараў, выпускнікоў беларускіх ВНУ», — сказаў Нуньес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?