Сэнсацыйныя вынікі прынесла сьнежаньскае апытаньне грамадзкай думкі й экспэртаў, праведзенае незалежнымі сацыёлягамі. У рэйтынгу палітыкаў упэўнена лідзіруе старшыня КХП?БНФ Зянон Пазьняк.

Як паведамляе iiseps.org, пры адказе на запыт «Назавіце, калі ласка, імёны беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў нацыянальнага ўзроўню. якія ў найбольшай ступені выражаюць вашы інтарэсы» першы радок заняў Зянон Пазьняк. Ягоную кандыдатуру адзначылі 20% работнікаў недзяржаўнага і 10% — дзяржаўнага сэктароў (агулам — 15%).

На другім месцы апынуўся экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч (12%). А яшчэ адзін нядаўні прэтэндэнт на прэзыдэнцкі пост Аляксандар Казулін з 5% заняў толькі пяты радок у рэйтынгу выразьнікаў інтарэсаў беларускай эліты.

Сацыёлягі лічаць, што лідэрства Пазьняка багата ў чым абумоўленае пратэстам супраць неэфэктыўнасьці апазыцыйных палітыкаў. На падставе вынікаў апытаньня яны робяць выснову, што крызісная сытуацыя, якая склалася пасьля паразы на сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбарах, беларускай элітай яшчэ не пераадоленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?