У Мазыры адновяць храм сьвятога Георгія Пераможцы, які быў спалены 25 сьнежня. Працы плянуецца распачаць увесну. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА заявіў настаяцель царквы а. Валер.

Паводле інфармацыі прэс‑службы абласнога ўпраўленьня па надзвычайных сытуацыях, раніцай 25 сьнежня ў дыспетчарскую Мазырскага раённага аддзела МНС паступіла паведамленьне пра ўзгараньне драўлянай царквы сьв. Георгія Пераможцы. Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэньня, лякалізавалі ачаг узгараньня, але выратаваць храм ня здолелі. Для падпалу зламысьнікі выкарысталі дызпаліва, якім унутры аблілі вуглы храма. У выніку царква аднаўленьню не падлягае. На сьценах будынка падпальшчыкі выгравіравалі надпісы сатанінскага зьместу. Заведзена крымінальная справа.

Гэта другі выпадак падпальваньня царквы сьв. Георгія Пераможцы. Паўтара месяца таму невядомыя спрабавалі яе падпаліць, але няўдала.

У Тураўскай япархіі ўжо прынята рашэньне аб аднаўленьні храма. Паводле словаў айца Валерыя, будаўніцтва царквы, а цяпер яна будзе мураванай, будзе пачата ў сакавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?