Віцэ‑маршалку Сената Польшчы Кшыштафу Путры адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Без тлумачэння прычын беларускія памежнікі не дазволілі замежнаму дыпламату трапіць на тэрыторыю нашай краіны.

Больш за гадзіну Кшыштаф Путра вымушаны быў правесці ў пункце пропуску «Брузгі», пакуль беларускія памежнікі высвятлялі абставіны і магчымасць яго ўезда ў Беларусь.

— Яны бегалі з ягонымі дакументамі па розных кабінетах, некаму тэлефанавалі і, у выніку, паведамілі, што ён не можа перасячы мяжу, — расказаў «Салідарнасці» рэдактар часопіаса Magazyn Polski Андрэй Пачобут. — Ніякага тлумачэння памежнікі не далі.

Па словах Андрэя Пачобута, віцэ‑маршалак Сената Польшчы Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гродна з мэтай сустрэцца з кіраўніцтвам Саюза палякаў на Беларусі.

Фота з сайту Сэнату Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?