«Сакрэт нашых бацькоў» («НН», №1) я быў як узрадаваны, так і засмучаны.

Узрадаваны таму, што знайшоўся чалавек, які расплюшчвае вочы на адвечныя праблемы вясковага жыцьця. Такая інфармацыя вельмі важная асабліва для моладзі, якая ўжо й ня ведае, якім «раем» быў Савецкі Саюз.

Смуткую ж, бо апісанае брыдоцьце захавалася на вёсцы амаль у некранутым стане дзякуючы недальнабачнай палітыцы дзяржавы. Люмпэнізацыя вёскі адбываецца настолькі імкліва, што цяжка ўявіць яе вынікі і наступствы нават у недалёкай будучыні. Тым больш, што ўсё меней тых «дзядоў, якія выкупілі коней, змаглі ўзяць зямлі ўдосталь у 90‑я гады мінулага стагодзьдзя».

Людзі старэйшага пакаленьня проста абавязаныя занатоўваць свае ўспаміны любымі спосабамі, дасылаць у рэдакцыі незалежных выданьняў, захоўваць у асабістых архівах.

Дарэчы, трылёгія Васіля Якавенкі «Пакутны век», прэзэнтацыя якой адбылася 17 студзеня ў Доме літаратара, акурат і сьведчыць аб вялікім значэньні памяці народнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?