Зьміцер Хведарук, супраць якога разам з маладафронтаўцам Алегам Корбанам 4 лютага была ўзбуджаная крымінальная справа за дзейнасьць ад імя незарэгістраванага Малалога Фронту, атрымаў афіцыйнае паведамленьне аб тым, што справа была перададзеная ў пракуратуру.
Пастанова падпісана капітанам КДБ Дзмітрыем Свістуном, які практычна й кіруе працэсам па арганізацыі рэпрэсіяў у дачыненьні да беларускае моладзі й выкананьнем загадаў вышэйшага кіраўніцтва. Нагадаем, што менавіта гэты супрацоўнік КДБ кіраваў незаконнымі дзеяньнямі байцоў спэцназу й прадстаўнікоў камітэту «...» бясьпекі пад час затрыманьня 27‑мі рэгіянальных і менскіх лідэраў Маладога Фронту 4‑га лютага на паседжаньні Цэнтральнае Рады моладзевага нацыянальнага руху.