З 1 лютага ў Беларусі запрацавала паслуга «Перанос нумару». Абаненты любога мабільнага аператара (апроч «Дыялог») могуць перайсці ў іншую сетку, цалкам захаваўшы свой нумар.

Такая паслуга для абанентаў Life:) не каштуе ні рубля (і сысці, і прыйсці), для абанентаў МТС — 15 тысяч рублёў.

А вось Velcom «адзначыўся», выставіўшы цэннік… 79 тысяч рублёў. Гэтым аўстрыйскі аператар спрабуе ўтрымаць сваіх абанентаў да апошняга. А вось прыйсці на Velcom можна бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?