Архітэктары пасляваеннага Мінска спланавалі горад і зручна, і прыгожа. Такім, як яны яго сабе ўяўлялі — ідэальным месцам для працы, жыцця і адпачынку. З тых часоў мінула зусім крыху часу, але традыцыі горадабудаўніцтва ўжо практычна страчаныя.

Вось так ушчыльнілі квартал, дзе жыве Цапкала.

Вось так ушчыльнілі квартал, дзе жыве Цапкала.

Вось як разумна робяць паркоўкі на Захадзе.

Вось як разумна робяць паркоўкі на Захадзе.

Вось як разумна робяць паркоўкі на Захадзе.

Вось як разумна робяць паркоўкі на Захадзе.

Як бачым, нават плоскасныя паркоўкі не псуюць агульнага выгляду горада. Затое грамадзянам вельмі зручна. Жыхарам гэтага горада вельмі пашанцавала з мэрам (гэта, дарэчы, была жанчына). Яна змагла зрабіць яго вельмі камфортным месцам для пражывання, працы і адпачынку сваіх грамадзян і зручным для турыстаў. Ці нагадвае гэта мінскія паркоўкі?

Як бачым, нават плоскасныя паркоўкі не псуюць агульнага выгляду горада. Затое грамадзянам вельмі зручна. Жыхарам гэтага горада вельмі пашанцавала з мэрам (гэта, дарэчы, была жанчына). Яна змагла зрабіць яго вельмі камфортным месцам для пражывання, працы і адпачынку сваіх грамадзян і зручным для турыстаў. Ці нагадвае гэта мінскія паркоўкі?

У выніку пастаяннага «ўшчыльнення» ў горадзе рэзка абвастрылася праблема з паркоўкамі. Але замест таго, каб вырашаць гэтую праблему за кошт будаўніцтва плоскасных парковак і паркінгаў, у Мінску працягваецца будаўніцтва новых жылых дамоў. Гэтае будаўніцтва ідзе з парушэннем раней распрацаваных планаў і стандартаў. У выніку дзеці гуляюць у мяч сярод прыпаркаваных дзе папала машын. Машыны, дарэчы, ставяць дзе давядзецца — у тым ліку на тратуарах і зялёных газонах.

Гэта, дарэчы, моцна шкодзіць інвестыцыйнай прывабнасці Мінска. Уявіце сабе: вы пабудавалі дом з відам на паркавую зону і побач з дзіцячай пляцоўкай. Вы як бы заплацілі за гэты від на зялёную зону і за магчымасць для вашых дзяцей гуляць у мяч на спартыўнай пляцоўцы.

Але неўзабаве вы бачыце, як на месцы скверыка гарадскія ўлады далі дазвол на будаўніцтва, скажам, жылога 17-павярховага дома. А потым і на месцы дзіцячай пляцоўкі пачынаецца будаўніцтва іншага жылога (панэльнага) дома.

Такім чынам, вас як інвестара падманулі ці, кажучы жаргоннай мовай, «кінулі».

Прывядзем толькі адзін прыклад. У Першамайскім мікрараёне, у раёне вуліц Сурганава, Чорнага і Якуба Коласа за кошт узвядзення новых жылых дамоў забудова «ўшчыльніліся» прынамсі ў 5 разоў.

Тое ж самае — у раёне вуліц Парніковая і Філімонава, дзе былі праігнараваныя шматлікія звароты грамадзян не праводзіць будаўніцтва на месцы зялёных зон. Такая ж сітуацыя ва Уруччы. Гэта характэрна для ўсіх раёнаў Мінска. Жылыя дамы ўзводзяцца на месцы спартыўных і дзіцячых пляцовак, паркавых зон і зон адпачынку.

На схеме відаць, што архітэктура прадстаўленага квартала першапачаткова адпавядала традыцыям еўрапейскага горадабудаўніцтва,
асновы якога былі закладзеныя яшчэ ў італьянскай Фларэнцыі, адкуль пачалася эпоха Адраджэння. Дамы размяшчаюцца па перыметры квартала, уздоўж вуліц. Дамы невысокія, пераважна пяціпавярховыя. Усярэдзіне квартала знаходзяцца дапаможныя тэхнічныя пабудовы, у якіх размяшчаюцца розныя гарадскія службы. Там жа ўнутры квартала знаходзяцца садок ці школа, а таксама спартыўныя пляцоўкі, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, скверык, паркі і месцы для паркоўкі аўтамабіляў.

На схеме бачна, што ў выніку «кропкавай» забудовы цалкам знішчаная інфраструктура для нармальнага камфортнага пражывання жыхароў дадзенага раёна. Ні спартыўных пляцовак, ні месцаў для дзіцячых гульняў, ні скверыкаў, ні паркаў у гэтым квартале больш няма. Чырвоным вылучаная забудова ў парушэнне распрацаванага генплана.

У выніку ў сталіцы Беларусі паўстаў яшчэ адзін «феномен» — заторы на дарогах. Прычына ўсё тая ж — ушчыльненне забудовы, якая павялічвае канцэнтрацыю транспарту ў цэнтральных раёнах горада.

Што неабходна сёння зрабіць, каб Мінск развіваўся так, як развіваюцца найлепшыя гарады свету?

1) Заканадаўча забараніць весці забудову Мінска без генеральнага плана, метадам «ушчыльнення». Прычым як мага хутчэй.

Заканадаўчая забарона — адзіная магчымасць у дадзенай сітуацыі. Бо занадта высокая цана пытання пры будаўніцтве ў цэнтральнай частцы горада, занадта вялікая спакуса. У такой сітуацыі інтарэсы гараджан сыходзяць на другі-трэці план. Не будзем тлумачыць, чаму і як гэта адбываецца, усё выдатна вядома і так. У выніку горад развіваецца хаатычна, без плану, без канцэпцыі.

2) Прыняць праграму будаўніцтва і ўзвядзення паркінгаў і плоскасных стаянак. Гэтую праграму трэба прымаць неадкладна, бо неўзабаве не застанецца месца не толькі для дзіцячых спартыўных пляцовак і скверыкаў для прагулак і адпачынку, але і элементарна месцаў для стаянак аўтамабіляў.

Які нармальны чалавек захоча жыць у горадзе з такой інфраструктурай?

Трэба паважаць нашых людзей. Тых, хто хоча жыць, працаваць і выхоўваць сваіх дзяцей у Мінску. І, урэшце, перадаць маладым мінчукам горад, пабудаваны не па прынцыпе камуналкі або барака, а ў адпаведнасці з самымі высокімі стандартамі жыцця, працы і адпачынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?