ХК «Дынама» Мінск прайграў чацверты апошні матч плэй-оф першага раўнда Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына) маскоўскаму «Дынама» з лікам 1:3 (1:1, 0:2, 0:0).
Адзіную шайбу у «зуброў» сёння закінуў Шарль Лінгле.
Мінскі клуб прайграў серыю 0:4 (першы матч 1:2-авертайм, 2-гі матч — 0:2, 3-ці матч — 2:4) і пакідае Кубак Гагарына.
Яшчэ ў пачатку студзеня мінчане займалі 2-е месца ў Заходняй канферэнцыі, а потым наступіў спад.
«Зубры» апусціліся на 6-е месца ў канферэнцыі, трапіўшы ў плэй-оф на самую непажаданую для сябе каманду — клуб Алега Знарка (АХК «Дынама» Масква).
Летась «Дынама» саступіла ў першым раўндзе плэй-оф яраслаўскаму «Лакаматыву».