«Панорама недели» на БТ ацаніла колькасьць гледачоў акцыі БРСМ «За незалежную Беларусь», у 20 тысячаў чалавек (5 тыс. каля Бібліятэкі, 15 тыс. у аэрапорце), а колькасьць выступоўцаў — у 800.

Колькасьць удзельнікаў маніфэстацыі апазыцыі была ацэненая ў тры тысячы чалавек. Рэпартаж быў зьвярстаны ў звычайнай для БТ манеры. Камэра ўнікала агульных плянаў і пазытыўных сцэнаў. Пра зьбіцьцё дэманстрантаў не паведамлялася. Рух калёны моладзі пасьля мітынгу да Нацыянальнай бібліятэкі камэнтатары БТ патлумачылі жаданьнем «нармальна адпачыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?